9 верасня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №318 аб узнагароджанні шэрага працаўнікоў – выдатнікаў у розных галінах гаспадаркі, прамысловасці, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, спорце і мастацтве. Сярод узнагароджанных ёсць імёны нашых калег.
Медаль «За працоўныя заслугі» атрымалі:
- слесар-рамонтнік рамонтна-механічнага цэха філіяла «Завод Хімвалакно» Генадзь Жывалеўскі,
- памочнік майстра (прадзільнай часткі) прадзільнага цэха філіяла «Завод Хімвалакно» Іван Шынкель,
- апаратчык вытворчасці мачавіны цэха карбамід-3 Ігар Янушэўскі.
«Гродзенскі хімік»