Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот»


Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот»
Фота ўдзельнікаў

 Незвычайна і арыгінальна вырашылі павіншаваць «Гродна Азот» з 60-годдзем прадстаўнікі з Azot Running!

Раніцай у суботу сваю чарговую прабежку яны пачалі каля велічнага і магутнага «Азота»! Сімвалічна адолеўшы новы кавалак уздоўж вуліцы Прытыцкага, яны намалявалі перад прадпрыемствам сваім трэкам лічбу 60.

Тыя ж, хто не здолеў прыняць удзел зранку, таксама прыклалі свой высілак, каб ушанаваць круглую дату: хто на ровары недалёка ад санаторыя, хто ў абедзенны перапынак непасрэдна на тэрыторыі.

Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот»

Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот» Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот»

Каманда Azot Running ад усёй душы віншуе працоўны калектыў і ветэранаў «Азота» з чарговым юбілеем з пажаданнямі плённай працы заводу, цёплых эмоцый і неверагодных перажыванняў кожнаму!

Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот» Каманда Azot Running павiншавала са святам «Гродна Азот»

Гродзенскi хiмiк