У вечар суботы, калі на вуліцах гістарычнай часткі нашага ўтульнага горада запаліліся святочныя ліхтарыкі на прыгажунях-ёлках, адбыліся заключныя ў гэтым годзе афіцыйныя бегавыя спаборніцтвы. Дыстанцыю міні-марафона даўжынёю ў 4,2 км аргазітары празвалі «З новым бегам!». Стартавы стрэл адправіў да мэты амаль 150 аматараў, кожны з каторых меў святочны чырвоны капялюшык.
Не абышлося без яскравых прадстаўнікоў з Azot Running. На гэты раз хлопцы ў вобразе Санта Клауса і яго паплечніка Эльфа, закінуўшы празплеч вяроўкі вытворчасці «АзотХімФорціс», беглі вызваляць Стары Год (яму ж яшчэ засталося 14 дзён!).
Пільная ўвага і ўсмешкі дарослых, шчаслiвае захапленне дзяцей, бліскавіцы тэлефонаў і падтрымка шпацыруючых гараджан дазволілі дабегчы да мэты ў ліку топ-35. Але ўсё ж такі галоўнае ў гэты вечар — выдатны настрой, шчырыя размовы, гарачая гарбата і вельмі цёплыя уражанні ад перажытага!
Найлепшыя пажаданні усім ад Azot Running напярэдадні святаў — няхай заўжды будзе добра, мірна і ўтульна!
Андрэй Ражынскi, намеснiк начальнiка цэха электразабеспячэння фiлiялу «Завод Хiмвалакно»
Гродзенскi хiмiк