Фестываль беларускай культуры: свята традыцый і народнай творчасці адбылося ў Вялікім Свяцку Валовічаў


На Фестывалі беларускай культуры ў Свяцку ажылі народныя традыцыі.

photo_2025-06-16_08-32-07.jpg

14 чэрвеня старажытны палацава-паркавы комплекс “Вялікі Свяцк Валовічаў” ператварыўся ў сапраўдны эпіцэнтр беларускай культуры. Тут прайшоў маштабны фестываль, які сабраў ўдзельнікаў з усёй Беларусі, а таксама турыстаў з суседніх краін.   

На Фестывалі беларускай культуры ў Свяцку ажылі народныя традыцыі: гучалі родныя напевы, кружыліся ў танцах дзеці, моладзь і дарослыя, а майстры дэманстравалі мастацтва старажытных рамёстваў. Ткацтва паясоў, салома- і лозапляценне, вязанне дываноў, выраб лялек, выцінанка і іншае. Усё гэта можна было не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць зрабіць самастойна падчас майстар-класаў. Акрамя таго працавалі каларытныя пляцоўкі з цікавымі гульнямі і забавамі.

photo_2025-06-16_08-32-20.jpg

photo_2025-06-16_08-32-15.jpg

photo_2025-06-16_08-32-27.jpg

photo_2025-06-16_08-32-25.jpg

На працягу свята гасцей імпрэзы радавалі музычнай і танцавальнай творчасцю вядомыя калектывы Гродзеншчыны – “Жывіца”, “Забава”, “Раніца”, “Рукавічкі”.

Яскравым акордам фестывалю стаў канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – Беларускага дзяржаўнага ансабля “Песняры”.  

photo_2025-06-16_08-32-19.jpg

photo_2025-06-16_08-32-18.jpg

photo_2025-06-16_08-32-10.jpg

Яшчэ адной цікавасцю мерапрыемства, якой здзівілі наведвальнікаў, быў агульны флэшмоб “Станчым Лявоніху разам”. 

– Фестываль беларускай культуры адбыўся ў Свяцку ўпершыню і спадабаўся нашым гасцям, спадзяемся, ў будучым ён стане не толькі добрай традыцыяй, але і своеасаблівым брэндам культурнага жыцця Гродзенскага рэгіёну. У кожным слове, якое чулі нашы госці, у кожнай мелодыі - душа нашага народа, сувязь пакаленняў і гонар за родную зямлю. Наш фестываль – не толькі напамін пра тое, як важна берагчы свае карані і шанаваць спадчыну продкаў, гэты фестываль – прызнанне ў любові нашай роднай, прыгожай і самай лепшай Беларусі, – расказалі арганізатары.  

photo_2025-06-16_08-32-24.jpg

photo_2025-06-16_08-32-22.jpg

photo_2025-06-16_08-32-16.jpg

photo_2025-06-16_08-32-13.jpg